Праваслаўны суд «разабраўся» са святаром-блогерам
Сёння праваслаўны суд забараніў служэнне беларускаму святару Аляксандру Шрамку. У віну яму паставілі ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Аб свабодзе
сумлення», он-лайн канферэнцыю ў газеце «Наша ніва» і вядзенне ўласнай
старонкі ў Інтэрнэце. Шрамко з’яўляецца клірыкам мінскай
Свята-Пакроўскай царквы.
Паводле рашэння суду, ён выведзены за штат. Аднак апошняе слова ў яго справе застаецца за мітрапалітам Філарэтам. Летась епархіяльная рада ўжо папярэджвала святара, забараніла без дазволу займацца публіцыстычнай дзейнасцю і заклікала зачыніць блог.
Аляксандр Шрамко фізік паводле адукацыі, раней працаваў у школе, разносіў газеты, быў дворнікам. Ён прыхільна ставіцца да беларушчыны, быў адным з першых праваслаўных святароў у Мінску, які пачаў ладзіць набажэнствы на беларускай мове.
www.nn.by