Правяралі герметычнасць газавага балону — загінулі бабуля і ўнучка
Трагічнае здарэнне адбылося 22 студзеня ў вёсцы Волкавічы Талачынскага раёна.
Сваяк 63-гадовай гаспадыні дома самастойна ўстанаўліваў газавы балон. Яго герметычнасць ён праверыў з дапамогай запалкі. У выніку адбылася ўспышка газу, мужчыну выкінула на вуліцу. Калі ён прыйшоў да свядомасці, дом гарэў. Унутры засталіся бабуля і яе 5-гадовая ўнучка, якая прыехала ў госйі. Яны загінулі. Мужчыну шпіталізавалі, паколькі ён атрымаў апёкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — mchs.gov.by