Праз цеплыню лістапад б'е рэкорды па колькасці аварый

Статыстыка ДАІ зараз, падчас цёплага надвор'я, нагадвае статыстыку зімы, калі на дарогах галалёдзіца, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што з-за туману ў краіне колькасць аварый рэзка ўзрасла. Таму яны абвясцілі план "Надвор'е" і больш пільна сочаць за дарожнай сітуацыяй.

Сіноптыкі ўжо зафіксавалі чарговы рэкорд. Гэта самая цёплая восень за апошнія дзесяць гадоў. Месцамі кліматычная норма перавышае дзесяць градусаў. Такі лістапад быў у пачатку ХХI стагоддзя.