Празрыстыя скрыні ў Віцебску прафінансуе Някляеў?
Віцебскі абласны выбаркам пагадзіўся выкарыстоўваць празрыстыя скрыні для галасавання. З такой прапановай выступіў старшыня абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Мікалай Селівашка. Засталося знайсці спонсараў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Мікалай Селівашка. Ёсць верагоднасць, што патэнцыйным спонсарам стане Уладзімір Някляеў, які раней звяртаўся з аналагічнай прапановай у Цэнтравыбаркам. Як паведаміў Селівашка, віцябляне збіраюцца звярнуцца да Някляева з гэтай нагоды:
Селівашка: “Ёсць жаданне, ёсць прапанова Віцебскай абласной камісіі. Але пакуль няма сродкаў. Будзем наконт гэтага з Някляевым размаўляць. І прадпрымальнікі калісь заяўлялі, што могуць дапамагчы. Таму будзем кантактваць з імі”.
У Віцебскай вобласці сфармавана 911 участкаў для галасавання. І Селівашка спадзяецца, што атрымаецца знайсці спонсараў, каб празрыстыя скрыні з’явіліся прынамсі на некаторых з іх. Ён таксама згадаў, што на Віцебшчыне ўжо ёсць некалькі дзясяткаў празрыстых скрыняў для галасавання: іх выкарыстоўвалі ўжо на мінулых мясцовых выбарах у Гарадоцкім раёне і ў Чыгуначным раёне Віцебску.