Прэc-cакратар прэм'ера не ведае, чаму Сідорскі прагаласаваў датэрмінова

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі разам з сём'ёй прагаласаваў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў датэрмінова. Вось як патлумачыў гэты крок кіраўніка ўрада яго прэс-сакратар Аляксандр Цімашэнка"У нас усе грамадзяне, уключна з прэм'ер-міністрам, маюць права на датэрміновае галасаванне".

У той жа час Цімашэнка не ведае, якія планы ў Сяргея Сідорскага на нядзелю і ці збіраецца ён з'ехаць у дзень выбараў са сталіцы. Адзначым, што раней беларускі прэм'ер датэрмінова на выбарах не галасаваў.