Прэм'ер-міністр Расіі Віктар Зубкоў наведае Мінск з працоўным візітам
Прэм'ер-міністр Расіі Віктар Зубкоў 19 кастрычніка наведае Мінск з працоўным візітам і прыме ўдзел ў пасяджэнні Савета міністраў саюзнай дзяржавы.
На пасяджэнні плануецца разгледзець пытанне ўніфікацыі заканадаўчых актаў Расіі і Беларусі, заслухаць справаздачу аб выкананні бюджэту саюзнай дзяржавы ў першым паўгоддзі 2007 года, а таксама аб рэалізацыі саюзных праграм.
Будзе разгледжаны блок пытанняў, звязаных з працай сілавых структур, сярод якіх, прыняцце праграмы ўладкавання знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы на 2007-2011 гады.
БЕЛТА