Прэс-сакратар Лукашэнкі: Дата візіту Януковіча не пераносіцца
У Мінску ўзгадняецца дата візіту ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча ў Беларусь. Як паведамляе БелаПАН, візіт можа адбыцца альбо 29—30 красавіка, альбо 1—2 траўня. Зараз у Мінск прыбыла працоўная група, якая канчаткова ўзгодніць дату і праграму візіту. Раней чакалася, што Януковіч можа прыбыць у Беларусь 28 красавіка. Аднак прэс-сакратар беларускага кіраўніка Павел Лёгкі паведаміў Еўрарадыё, што афіцыйна гэтая дата не абвяшчалася:
Павел Лёгкі: "Той, хто заявіў, што візіт будзе 28-га, хай і тлумачыць, чаму візіт нібыта пераносіўся. Я, напрыклад, пра тое, што такі візіт запланаваны на апошнія дні красавіка, афіцыйнай інфармацыі не маю. У мяне няма інфармацыі, што планаваўся такі візіт... Наколькі я ведаю, гэта з украінскага боку такая інфармацыя ішла".
Дарэчы, 27 красавіка Януковіч выступіў перад дэпутатамі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу. Таксама ён сустрэўся са старшынём ПАСЕ Меўлютам Чавушаглу, з якім сярод іншага абмеркаваў і стратэгію адносін з Беларуссю.