Прэс-служба БАТЭ: Пералом рабра ў Генадзя Блізнюка не пацвердзіўся
Дакладнага дыягназу ў справе стану здароўя героя ўчорашняга матчу 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Андэрлехт" Генадзя Блізнюка пакуль няма. Ён выйшаў на матч пасля траўмы ў спецыяльнай масцы, вырабленай у Нямеччыне, забіў гол і адразу ж быў траўмаваны. БАТЭ перамог "Андэрлехт" па суме дзвюх гульняў (2:1 - у гасцях і 2:2 - на сваім полі) і выйшаў у наступны раўнд, дзе яго чакае балгарскі "Леўскі". Учора адразу пасля матчу ў Барысаве з'явілася інфармацыя, што Блізнюку зламалі рабрыну. Ён праходзіў медыцынскае абследаванне. Вось што паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе БАТЭ:
"Дыягназ не пацвердзіўся. Дакладней, пакуль дакладнага дыягназу няма. Учора ён ездзіў рабіць здымак. Блізнюк альбо моцны ўдар атрымаў, альбо ў яго трэшчына рабра. Нешта дакладна будзе вядома толькі сёння па абедзе".
Дарэчы, пакуль не пацвярджаецца інфармацыя і пра тое, што БАТЭ ў матчах чэмпіянату Беларусі будзе выступаць другім складам, каб даць магчымасць аднавіцца асноўным футбалістам напярэдадні матчаў з "Леўскі".
"Магчыма будзе нейкая нязначная ратацыя складу. У асноўнай абойме каманды ёсць 20-22 футбалісты", - паведамілі нам у прэс-службе.
Фота - photo.bymedia.net