Прэс-служба прэзідэнта: Нарады па льготах сёння не будзе
Анансаваная яшчэ ў кастрычніку нарада ў Аляксандра Лукашэнкі ў справе адраснай сацыяльнай дапамогі ўсё яшчэ не адбылася. Раней, са словаў міністра фінансаў Мікалая Корбута, датай яе правядзення называлася 6 лістапада. Пазней казалі пра 12 лістапада. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы патлумачыла Еўрарадыё сітуацыю. Вось што гаворыць кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі:
“Нарада будзе праводзіцца, але дату я вам пакуль не гатовы назваць. Калі афіцыйныя крыніцы аб’явяць, тады і будзе. Таму гаварыць пра тое, што “затрымка”, не зусім правільна”.
Нагадаем, праект указа аб адраснай сацыяльнай падтрымцы ўжо шосты месяц ляжыць непадпісаны на стале прэзідэнта. Закон аб адмене льготаў быў прыняты Палатай прадстаўнікоў яшчэ 23 траўня.
У кастрычніку падчас разгляду праекта бюджэту на будучы год дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заўважылі, што на адрасную сацыяльную дапамогу плануецца выдаткаваць толькі 50-60 млрд рублёў, хоць ад адмены ільготаў планавалася атрымаць дадаткова 160 млрд рублёў.
Фота - gzt.ru