Прэзідэнцкі аркестр Беларусі плануе стала працаваць з Сарай Конар
Пасля трох удалых сумесных выступаў з Сарай Конар Прэзідэнцкі аркестр Беларусі мае намер стала супрацоўнічаць з нямецкай поп-спявачкай.
Як распавёў Еўрарадыё галоўны дырыжор Віктар Бабарыкін, асалоду ад працы аркестра з поп-выканаўцамі вельмі цяжка атрымаць.
Аднак сумесныя выступы з Сарай Конар — прыемныя выключэнні для Прэзідэнцкага аркестра. Нагадаем, апошні такі канцэрт прайшоў у Маскве 31 кастрычніка:
Бабарыкін: “Нашаму аркестру ўжо 7 год, і гэты канцэрт, напэўна, адзін з нямногіх, калі ад выступлення з папулярным артыстам атрымліваеш сапраўдную асалоду. Таму што спадарыня Сара Конар — прафесійная спявачка. Яна нават мае оперную адукацыю. Да таго ж яна вельмі вынослівая: можа вельмі доўга рэпетаваць, а потым з лёгкасцю адпрацаваць на сцэне 2 гадзіны канцэрта. З ёй прыехала цэлая каманда музыкаў. І мы вельмі хутка знайшлі паразуменне. Можна лічыць, што тандэм атрымаўся вельмі ўдалы!”
Пасля такога ўдалага канцэрта Прэзідэнцкі аркестр Беларусі і надалей плануе выступаць і запісвацца разам са спадарыняй Конар. Аднак пра нейкія канкрэтныя дамовы Бабарыкін гаварыць не спяшаецца:
Бабарыкін: “Агульныя творчыя планы, безумоўна, існуюць. Мы зараз на гэты конт працуем з нямецкімі прадзюсерамі спадарыні Конар. Мне падаецца, што ў нас дастаткова далёкасяжныя творчыя планы з гэтай цудоўнай спявачкай”.