Прэзідэнт Ізраілю збіраецца на гістарычную радзіму
Прэзідэнт Ізраілю Шымон Пэрэс можа ў 2011 годзе наведаць Беларусь. Пра такую магчымасць БЕЛТА паведамілі ў Амбасадзе Ізраілю.
Пэрэс з’яўляецца ўраджэнцам вёскі Вішнёва валожынскага раёну. Пра свой намер наведаць “гістарычную радзіму” ён узгадваў яшчэ гэтым летам у інтэрв’ю БТ. У дыпламатычнай місіі ўдакладнілі, што пра канкрэтныя тэрміны такога візіту гаворка пакуль не ідзе.