Прэзідэнт Польшчы асудзіў дзеянні беларускіх уладаў
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі асудзіў разгон апазіцыйнай акцыі. Камароўскі асабліва адзначыў факт жорсткага збівання кандыдатаў у прэзідэнты. Адказваючы на пытанні журналістаў, ён заявіў, што дасць заданне міністру замежных спраў Радаславу Сікорскаму выпрацаваць з еўрапейскімі калегамі супольную стратэгію адносінаў з беларускімі ўладамі.