Прэзідэнт Расіі з нечаканым візітам у Абхазіі
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў без папярэдняга абвяшчэння наведаў Абхазію. Гэта першы візіт расійскага прэзідэнта ў Абхазію ад часу прызнання Масквой яе незалежнасці. Ён правёў у Сухумі перамовы з прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Сяргеем Багапшам. Мядзведзеў заявіў, што Расія мае намер і далей развіваць увесь комплекс адносін з Абхазіяй, у тым ліку ў сферы бяспекі, перадае Радыё Свабода.