Прэзідэнт Сербіі распусціў парламент і прызначыў новыя выбары

Указ аб роспуску парламента і правядзенні пазачарговых парламенцкіх выбараў 11 траўня падпісаў прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч.

Нагадаем, у панядзелак урад краіны звярнуўся да прэзідэнта са зваротам аб датэрміновым правядзенні выбараў. З такой ініцыятывай выступіў прэм'ер-міністр Сербіі Воіслаў Каштуніца.

Паводле яго словаў, сур'ёзныя супярэчнасці ў кабінеце міністраў, які сфармаваны па прынцыпе кааліцыі, не дазваляюць прымаць рашэнні па жыццёва важных для краіны пытаннях, у прыватнасці, па далейшым вырашэнні праблемы захавання Косава ў складзе Сербіі.

РИА "Новости"