Прэзідэнт Туркменістана зваліўся з каня падчас скачак (відэа)

Відэа, якое, меркавана, захавала падзенне з каня Гурбангулы Бердымухамедава, з'явілася ў інтэрнэце. Хаця ўлады Туркменістана імкнуліся прадухіліць з'яўленне ў прэсе паведамленняў пра гэты выпадак.


Бердымухамедаў выйграў забег, але ўжо пасля фінішу яго конь спатыкнуўся, і ён не ўтрымаўся ў сядле, паведамляе ВВС. На відэазапісе відаць, што прэзідэнт ляжыць на зямлі, а затым яго вязе хуткая дапамога. Праўда, праз нейкі час Бердымухамедаў з'явіўся на цырымоніі ўзнагароджання без заўважных траўмаў.


Ад журналістаў, якія прысутнічалі на скачках, запатрабавалі выдаліць запіс інцыдэнту. Мясцовыя СМІ паведамілі толькі, што прэзідэнт выйграў скачкі.