Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў актывіста Партыі БНФ (Фота)
Жыхар Маларыты Ўладзімір Харсюк указам прэзідэнта Ўкраіны ўзнагароджаны ордэнам “За заслугі” 2-й ступені за спрыянне беларуска-ўкраінскаму сяброўству. 80-гадовы самадзейны мастак, прызнаецца, што ён – патрыёт Беларусі і Ўкраіны. Спрычыніўся да заснавання Беларускага Народнага Фронту на Брэстчыне ў 1990-х гадах.
Акрамя Ўладзіміра Харсюка, ордэнамі “За заслугі” 2-й і 3-й ступені, ордэнам княгіні Вольгі і медалём “За працу і дасягненні” ўзнагароджаныя 60 грамадзянаў іншых краін, якія паспрыялі Ўкраіне. Грамадзян Беларусі ў гэтым спісе двое.
Уладзімір Харсюк. Фота аўтара.