Прэзідэнт ЗША Абама падарыў Папе рымскаму Францыску насенне морквы
Пантыфік у адказ прэзентаваў амерыканцу мемарыяльную шыльдачку.
Знаходзячыся з візітам у Ватыкане, Барак Абама сказаў, што ведае пра намер Папы Францыска адкрыць для публікі сады яго летняй рэзыдэнцыі, інфармуе “Радыё ”Свабода”. Паказваючы пантыфіку скрынку з насеннем, Абама паведаміў, што ў ёй ляжаць розныя гатункі насення морквы. Дарэчы, сама скрынка зробленая з драўніны ад першага сабора, адкрытага ў ЗША ў горадзе Балтыморы.