Прэзідэнта Францыі асвісталі двойчы за адзін дзень

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на французскую газету "Фігаро". Адзін з дэманстрантаў патлумачыў матывы сваёй акцыі: "Існуе велізарная колькасць абяцанняў, якія не выконваюцца, жыццё стала даражэйшым, і пад канец кожнага месяца грошай ізноў няма".



Прэзідэнт наведаў горад у рамках шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 95-ым угодкам заканчэння Першай сусветнай вайны.



Раней у панядзелак паліцыя Парыжа затрымала не меней за 70 чалавек на Елісейскіх палях падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Падчас урачыстай цырымоніі каля Трыўмфальнай аркі лідара Францыі асвістаў натоўп. Некаторыя грамадзяне скандавалі лозунг "Аланд — у адстаўку".



Фота — jvatnews.ru