Пробнае тэставанне ў Беларусі могуць зрабіць бясплатным

Пробнае тэставанне ў Беларусі могуць зрабіць бясплатным

Пробнае цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі могуць зрабіць бясплатным, альбо яго можна будзе прайсці на льготных умовах. Гэтага не выключае намеснік прэм’ер-міністра, старшыня дзяржкамісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Васіль Жарко.

Як інфармуе БЕЛТА, Жарко лічыць, што не ўсе абітурыенты могуць прайсці пробнае тэставанне. Прычыны розныя, кажа віцэ-прэм’ер. У тых жа выпускнікоў вясковых школаў могуць узнікнуць праблемы з прыездам у горад, у тым ліку і з матэрыяльных прычын. Васіль Жарко кажа, што па выніках сёлетняй уступнай кампаніі гэтае пытанне будзе дэталёва разгледжана.

“Магчыма, мэтазгодна было б даць кожнаму абітурыенту шанец здаць адзін пробны тэст бясплатна ці на льготных умовах, — гаворыць віцэ-прэм’ер. — Магчыма, ёсць сэнс распаўсюдзіць гэтую норму на пэўныя катэгорыі абітурыентаў”.