Продаж “Нафтану” – чысты бізнэс без палітыкі?
Разважаючы пра магчымы продаж “Нафтану” расійскай кампаніі “Лукойл”, беларускі эканаміст Леанід Заіка назваў гэта вымушанай неабходнасцю. І абвінаваціў расійскі бізнэс у тым, што давёў прадпрыемства да стратнага стану. А яго маскоўскі калега Яўген Ясін лічыць такія паводзіны “Лукойла” нармальнымі і не выключае таго, што кампанія будзе лабіраваць інтарэсы Лукашэнкі.
Днямі Мінск у чарговы раз наведаў прэзідэнт расійскай кампаніі “Лукойл” Вагіт Алякпераў. Нагадаем, першы раз расійскі алігарх прыязджаў у Беларусь у 2006 годзе. Па звестках, ён высвятляў магчымасці набыцця нафтаперапрацоўчага камбіната “Нафтан”. Як вядома, прадпрыемства так і засталося беларускім. Але па словах эканаміста Леаніда Заікі, за апошні год беларускія прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай прамысловасці раптоўна з прыбытковых ператварыліся ў стратныя. І цяпер шанц набыць маёмасць у Беларусі ў “Лукойла” павялічыліся. Улады, кажа ён, проста вымушаныя будуць яго прадаць.
Леанід Заіка: “Калі Расія, па вялікім рахунку, перапыніла пастаўкі нафты, нашы заводы мінулым летам мелі рэнтабельнасць 3,3%. Як у малочнай прамысловасці, што вельмі мала. А ўжо восенню іх прыбытковасць склала ўсяго 1%. Сыходзячы з апублікаваных дадзеных гадавога балансу, на Мазырскім заводзе адмоўны прыбытак. Інакш – яны сталі стратнымі”.
На думку эканаміста, скарачэнне паставак у Беларусь нафты для пераапрацоўкі з’яўлялася запланаванай акцыяй расійскіх нафтавых кампаній. І яны свайго дасягнулі. Праўда, кажа эканаміст, з “дапамогай” кіраўніцтва краіны.
Леанід Заіка: “Апынулася, што мы вельмі дрэнныя ўласнікі. Нашы палітыкі не здолелі сфармаваць бізнэс-каманду і ўрадавую каманду, якая б магла правільна і граматна весці справы з Расіяй і каб гэтыя заводы засталіся беларускімі”.
Нягледзячы на тое, што беларускія ўлады не вельмі ахвотна ідуць на супрацоўніцтва з расійскім бізнэсам, аддаючы перавагу прадпрымальнікам з Бліжняга і Далёкага Ўсходу, у выпадку з прадпрыемствамі нафтаперапрацоўчай прамысловасці выбару ў беларусаў, на думку эканаміста, няма. Калі не прадаць расіянам, то будзе яшчэ горш.
Леанід Заіка: “Калі б мы на вачах у Расіі прадалі гэтыя заводы арабам, то расійскі бізнэс сказаў бы: “Прадалі, дык і завозьце арабскую нафту”. Усё скончылася б гэтым, і мы б прагарэлі. Гэта абставіны, да якіх нас прымусілі сілай, і самыя магутныя прадпрыемствы пойдуць з малатка”.
А ў сувязі з тым, што прадпрыемствы за апошні год сталі стратным, атрымаць за іх, па падліках эканаміста, больш за 1-1,5 мільярда долараў не ўдасца. Хаця рэальны іх кошт разы ў 3 большы.
Навуковы кіраўнік вышэйшай расійскай школы эканомікі прафесар Яўген Ясін, у адрозненне свайго беларускага калегі нічога дрэннага ў тым, што расійская кампанія набудзе беларускі завод, не бачыць.
Яўген Ясін: “Для тых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у буйную карпарацыю, азначае ўладкаванне ў ланцужок дадатковага кошту, шлях на рынкі збыту і пэўныя гарантыі, хіджыраванне рызыкі і гэтак далей”.
Па яго словах, з “Нафтанам” развітацца беларускім уладам будзе прасцей, чым з “Белтрансгазам”. Бо калі ў першым выпадку шмат адыгравала палітыка, у другім – чысты бізнэс.
Яўген Ясін: “Белтрансгаз” -- іншая справа. Гэта – стратэгічны рэсурс. Калі яго згубіць, то губляецца і магчымасць нейкіх палітычных манёўраў. А ў дадзеным выпадку справа больш камерцыйная. І трэба мець на ўвазе, што вашаму заводу патрабуецца сыравіна, трэба забяспечыць яе сістэматычныя пастаўкі. Уваходжанне ў расійскую кампанію, якая і здабывае і перапрацоўвае нафту, гэта гарантыя працы”.
Расійскі эканаміст не выключае таго, што давядзенне беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў да страты рэнтабельнасці было запланавана расійскімі кампаніямі.
Яўген Ясін: “Я не выключаю той магчымасці, што яны ўсё рабілі для паніжэння рынкавага кошту прадпрыемства, каб потым набыць як танней”.
Не выключыў ён і таго, што маюць рацыю некаторыя эксперты, якія сцвярджаюць, што Лукашэнка прадае “Нафтан” менавіта “Лукойлу” таму, што той будзе лабіраваць яго палітычныя інтарэсы ў Расіі. Хоць і выказаў сумнеў, што сёння ад такога лабіравання будзе вялікая карысць.
Яўген Ясін: “Ёсць кампаніі, якія бліжэй да расійскага кіраўніцтва, чым “Лукойл”. Ён, канешне, можа лабіраваць, але мне падаецца, што сёння расійскія палітыкі значна менш залежаць ад бізнэсу, чым раней. І мяркую, што такое лабіраванне на карысць Лукашэнкі, калі ідзе размова аб палітычных адносінах, яно наўрад ці будзе паспяховым. Асабліва, калі будуць вялікія запатрабаванні. Але хто яго ведае, усё можа быць!”