Прозвішчы злосных неплацельшчыкаў у Барысаве сталі вывешваць у транспарце
Новыя метады барацьбы са злоснымі неплацельшчыкамі за кватэру і камунальныя паслугі сталі ўжываць барысаўскія камунальнікі. Зараз прозвішчы выселеных за нявыплату даўжнікоў і інфармацыю для тых, хто можа апынуцца ў іх ліку, у Барысаве сталі вывешваць у грамадскім транспарце, інфармуе БЕЛТА. Акрамя таго, так званыя "страшылкі" размяшчаюцца ў іншых шматлюдных месцах - цырульнях, рамонтных майстэрнях. Больш за 1,5 тысячы улётак расклееныя па пад'ездах жылых дамоў.
Да вайны з неплацельшчыкамі падключыліся і банкі - барысаўчанам, якія маюць запазычанасць перад ЖКГ, не выдаюцца крэдыты.
У 2009 годзе за нявыплату адключаліся камунальныя паслугі (вада, святло) у 518 кватэрах, у суд пададзена 295 пазоўных заяваў (4 на высяленне), з іх 124 пазовы на суму Br270,5 млн знаходзіцца на разглядзе, 171 пазоў на суму Br383,8 млн здаволены.
Дарэчы, агулам у Мінскай вобласці ў 2009 годзе за нявыплату рахункаў за кватэру і камунальныя паслугі пазбавіліся прытулку 18 сем'яў.