Пружанскі ваенкамат “здае” адстаўнікоў Камітэту дзяржбяспекі
Адстаўніка Міколу Папеку папрасілі падпісаць дазвол на ўмяшанне КДБ ў яго асабістае жыццё – з тае нагоды, што ён быў вайскоўцам. Сваё абурэнне вядомы паэт і найславуцейшы пчаляр Брэстчыны выказвае ў інтэрв’ю Еўрарадыё
Дакумент нечакана ўручылі чалавеку ў Ліноўскім сельскім савеце.
Мікола Папека зачытаў яго Еўрарадыё і пракаментаваў: "В связи с допуском к государственным секретам даю согласие на проведение органами государственной безопасности Республики Беларусь в отношении меня проверочных мероприятий, а также на временное ограничение в связи с этим права на неприкосновенность личной жизни”.
Я ў іх не прашу ніякіх сакрэтаў, а яны мне іх ужо далі. У заяве ад майго імя ваеннаму камісару Пружанскага раёна пішуць, што я прашу нейкую лухту. Прычым камісар безыменны.
Мікола Папека назваў гэты дакумент "дзікім" і адмовіўся яго падпісваць.
Супрацоўнік Пружанскага ваенкамата Міхаіл Сень патлумачыў: - Папека ў мяне афіцэр запасу. Ёсць такія войскі, ствараюцца - тэрытарыяльныя. Ніякіх праблем з перасячэннем мяжы не будзе. Робіцца пакет дакументаў, фота, складваюцца ў папку, і гэта будзе ляжаць. Нікуды не будзем гэта накіроўваць.
ЕРБ: – Але ж тут нейкія натуральныя, як раней казалі, паражэнні ў правах…
Міхаіл Сень: – У якіх правах?
ЕРБ: – Ну вось, у той частцы, што пазбавяць асабістага жыцця.
Міхаіл Сень: – Афіцэры, прапаршчыкі і салдаты запасу – яны ж таксама маюць несці службу і адмабілізоўвацца, калі загадана будзе. А што да таварыша Папекі… Ну мне званілі, дык я сказаў: Аляксееўна, раз Папека адмаўляецца, адкладзі пакуль набок, а я павестачкай асобна вызаву і буду тлумачыць асабіста.
На здымку: той самы дакумент