Пры ператрусе ў доме Ярузельскага канфіскавалі 17 тэчак з дакументамі

Пры ператрусе ў доме Ярузельскага канфіскавалі 17 тэчак з дакументамі

У доме былога камуністычнага кіраўніка Польшчы Войцеха Ярузельскага 29 лютага адбыўся ператрус. Пракурор Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) Польшчы забраў з дома 17 тэчак з дакументамі, перадае Радыё "Свабода".

Паведамляецца, што ператрус парвёў пракурор рэгіянальнай камісіі па расследаванні злачынстваў супраць польскага народа ў Варшаве. Пры ператрусе былі канфіскаваныя 17 пакетаў дакумэнтаў. Іх даследуе пракурор ІНП з удзелам спецыялістаў-архівістаў. Ператрус у доме экс-кіраўніка Польшчы працягваўся 10 гадзінаў.

Летась ІНП пачаў расследаванне дакументаў, якія нібыта даказвалі, што Ярузельскі супрацоўнічаў з ваеннай контрразведкай у 1940-х і 1950-х гадах.

Дарэчы, памёр Ярузельскі 25 траўня 2014 года на 91-м годзе жыцця.