Прычынай катастрофы магла стаць паломка самалёта або памылка пілота
Прычынамі катастрофы магла стаць аварыя або памылка пілота. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю польскаму інфармацыйнаму агенцтву PAP дасведчаны пілот пасажырскіх самалётаў Дарыюш Сабчыньскі. Дарыюш Сабчыньскі: “Са словаў сведкаў вынікае, што рухавікі пачалі моцна працаваць, а гэта значыць, што пілоты вырашылі зрабіць другую спробу прызямлення. Гэта нармальная працэдура ва ўмовах, калі падчас першай спробы пілоты не заўважылі элементаў, якія зрабілі б пасадку магчымай. Пілоты былі вельмі добрыя”.
Тым не менш, Дарыюш Сабчыньскі адзначыў, што прэзідэнцкі самалёт садзіўся ў густым тумане, а гэта вымагае вялікай увагі і канцэнтрацыі. Верагоднай прычынай катастрофы магла стаць памылка экіпажа падчас манеўру, паведамляе расійскае агенцтва "РИА-Новости" са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах Цэнтральнай Федэральнай Акругі Расіі.
А вось ва Урадавым Цэнтры Бяспекі ў Варшаве ні адну з версій пакуль не падцвярджаюць. Па словах супрацоўнікаў Цэнтра, пакуль нават няма дакладнага спісу пасажыраў самалёта ў якім ляцеў Лех Качыньскі.
Супрацоўніца ўрадавага Цэнтру Бяспекі: “У гэтыя моманты нашыя службы спраўджваюць спіс пасажыраў, каб мы маглі дакладна пацвердзіць, хто знаходзіўся на барту. Пра дакладную колькасць загінуўшых пакуль казаць не можам. Таму што ў апошнія моманты перад стартам самалёта нехта сеў, а нехта адмовіўся.”
Ніякіх канкрэтных звестак пакуль няма і ў прэс-службе польскага прэм’ера Дональда Туска, які зараз ляціць з Гданьска ў Варшаву на надзвычайнае паседжанне Савета Міністраў.
Супрацоўніца прэс-службы Дональда Туска: “Удзень Дональд Туск склікаў спецыяльнае паседжанне Рады Міністраў. У такіх выпадках гэта заўсёды робіцца. Толькі пасля яго мы зможам даваць нейкую канкрэтную інфармацыю”.