Прыезд Касціцыных у зборную адкладваецца
“Манрэаль” братоў Касціцыных гэтай ноччу перамог “Піцбург” і зраўняў лік у серыі ― 2:2. Па ходзе гульні “Канадыенс” прайгравалі “Пінгвінам” 1:2, але здолелі вырваць перамогу ў заключным перыядзе, закінуўшы за паўтары хвіліны адразу дзве шайбы. Адзначым, што Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы больш за 13 хвілін і
завяршыў гульню з каэфіцыентам карыснасці “0”. Яго малодшы брат Сяргей
гэты матч зноў прапусціў.
Наступная сустрэча “Манрэаля” і “Піцбурга” адбудзецца 9 траўня.
У гэты ж дзень зборная Беларусі згуляе свой першы матч на чэмпіянаце свету супраць Казахстана.
Дарэчы, учора наша каманда прайграла ў таварыскім матчы чэхам з лікам 2:5. Прайграючы 0:2, беларусы здолелі зраўняць лік.
Шайбы на рахунку Сяргея Дзямагіна і Міхаіла Стэфановіча. Аднак ужо праз 18 секунд чэхі выйшлі наперад, а пасля і давялі лік да разгромнага.