Прысуд па справе Тамковіча будзе агучаны ў 15 гадзінаў
Рашэнне Першамайскага суда сталіцы па пазове сенатара і пісьменніка Мікалая Чаргінца да выдавецтва “Час навінаў” (яно выдае газету “Новы час”) і журналіста Аляксандра Тамковіча будзе абвешчана сёння ў 15 гадзінаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар незалежнага выдання Аляксей Кароль. Раней меркавалася, што прысуд агучаць сёння раніцай. Сёння на судовым
паседжанні былі заслуханыя адвакат і прадстаўнікі абароны, прадстаўніца
Чаргінца спазнілася і не прамаўляла.
Нагадаем, учора суд не задаволіў хадайніцтва аб правядзенні літаратурна-лінгвістычнай экспертызы матэрыялу Тамковіча, да якога мае прэтэнзіі Чаргінец.
Сенатар хоча спагнаць з журналіста 5 мільёнаў рублёў (спачатку ён планаваў 100 мільёнаў), а з выдавецтва “Час навінаў” – 50 мільёнаў рублёў (раней – 500 мільёнаў).