Прысуд Васілю Парфянкову будзе абскарджаны 25 сакавіка
Скаргу разгледзіць Мінскі гарадскі суд. Суд пачнецца ў 10 гадзін. Касацыйную скаргу падаў адвакат Ігар Папкоўскі.
Актывіст штаба Уладзіміра Някляева Васіль Парфянкоў быў затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску. Парфянкову прад’явілі абвінавачванне за ўдзел у масавых беспарадках. Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Вольга Комар) 17 лютага ён быў асуджаны да 4-х гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі строгага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".