Прыватным перавозчыкам адмаўляюцца кампенсаваць ільготы для школьнікаў

У сярэдзіне снежня школьнікам і навучэнцам спецыяльных установаў адукацыі Гродзеншчыны вярнулі бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Аднак выдаткі па гэтай ільгоце кампенсуюцца толькі дзяржаўным перавозчыкам. Улады Гродзенскага раёна адмаўляюцца кампенсаваць выдаткі за льготны праезд прыватным прадпрымальнікам, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, паведамляе партал abw.by.

Паводле словаў прадстаўнікоў малога бізнесу, іх шматлікія звароты з гэтай нагоды да кіраўніцтва Гродзенскага раёна і вобласці застаюцца без адказу. У суды прыватныя перавозчыкі звяртацца пакуль не асмельваюцца.

Паміж тым, паводле беларускага заканадаўства, кампенсацыі перавозчыкам, незалежна ад формы ўласнасці, мусіць ажыццяўляць дзяржава.