Пуцін выступіў за павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў павінен быць павялічаны да 5-7 гадоў.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю журналістам краін "вялікай васьмёркі", напярэдадні саміту G8. “Чатыры гады для Расіі, вядома, даволі маленькі тэрмін", - заявіў Пуцін. "Для сённяшняй Расіі пяць, шэсць або сем гадоў - гэта цалкам прымальна", - упэўнены прэзідэнт.
Пры гэтым ён адзначыў, што выступае за захаванне канстытуцыйнай нормы аб знаходжанні адной асобы на пасту кіраўніка дзяржавы не больш за два тэрміны запар.
РосБізнэсКансалдынг