Пяць раёнаў Гомельшчыны пацярпелі ад моцнага ветру

Як паведамляе БЕЛТА, вецер пашкодзіў лініі электраперадач. Паводле папярэдніх звестак выратавальнікаў, абясточаныя каля 30 населеных пунктаў вобласці. Іх энергазабеспячэнне на цяперашні час збольшага аднавілі. Акрамя таго, ветрам пашкоджаныя дахі жылых дамоў і сельскагаспадарчых пабудоваў. Так, у адной з гаспадарак Лельчыцкага раёна знесла на вялікіх плошчах дах на кароўніках. Тут жа практычна разбураныя дамкі для маладняка.

У Мазыры з будынка Белпрамбудбанку сарваны дах на плошчы 75 кв.м, а ў КСУП "Нісімкавічы" Чачэрскага раёна часткова абрынулася канструкцыя зернесушыльнага комплексу.