Пяціразовы алімпійскі чэмпіён па плаванні зрабіў камінг-аўт
Аўстраліец Іан Торп публічна прызнаўся, што ён гей.
31-гадовы спартсмен заявіў пра гэта ў інтэрв’ю аўстралійскаму “10 каналу”.
Раней Торп адмаўляў, што з’яўляецца гомасэксуалістам. У сваёй аўтабіяграфіі “Гэта я” 2012 года ён сцвярджаў, што мае традыцыйную сэксуальную арыентацыю.
Самы тытулаваны аўстралійскі плывец пакутваў на дэпрэсію і сёлета трапіў у рэабілітацыйны цэнтр, інфармуе ВВС.