П.Якубовіч ачоліў грамадскі каардынацыйны савет у сферы масавай інфармацыі
Урад Беларусі зацвердзіў склад грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай інфармацыі. Яго старшынём прызначаны галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч, сакратаром - кансультант юрыдычнага аддзела прававога ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Вікторыя Мялешка. Прадстаўнікі незалежных СМІ ў савет не патрапілі.
Савет створаны ў адпаведнасці з законам "Аб сродках масавай інфармацыі", прынятым у ліпені 2008 года. Як вынікае з пастановы Саўміна, савет з'яўляецца "грамадскім кансультацыйным і каардынацыйным органам і ствараецца ў мэтах рэалізацыі і абароны канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду атрымання і распаўсюджвання інфармацыі".
Асноўнымі задачамі грамадскага савета з'яўляюцца: каардынацыя ўзаемадзеяння органаў дзяржкіравання, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы масавай інфармацыі; забеспячэнне "правільнага прымянення закона аб СМІ і іншага заканадаўства ў сферы масавай інфармацыі"; "разгляд спрэчных пытанняў, што ўзнікаюць пры прымяненні закона аб СМІ".
Грамадскі савет мае права даваць ацэнку аб наяўнасці ці адсутнасціў ў прадукцыі СМІ парушэнняў закона, уносіць прапановы ў Міністэрства інфармацыі аб удасканаленні заканадаўства аб СМІ ды інш.
БелаПАН