П'янага мінчука не пусцілі ў самалёт у Краснадары
П'янага мінчука не пусцілі ў самалёт у Краснадары. Здарэнне адбылося ўначы. Падчас пасадкі на рэйс "Краснадар — Мінск" ён неадэкватна сябе паводзіў. У выніку камандзір экіпажа выклікаў паліцыю і яна забрала беларуса проста з трапа авіялайнера.
Як інфармуе прэс-служба Упраўлення на транспарце МУС Расіі па Паўднёвай федэральнай акрузе, дэбашыр быў у стане алкагольнага ап'янення і яго адправілі на медасведчанне. 28-гадовага беларуса прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па двух артыкулах — "Дробнае хуліганства" (20.1 КоАП РФ) і "З'яўленне ў грамадскіх месцах у стане ап'янення" (20.21 КоАП РФ). Мінчук страціў каля 10 тысяч расійскіх рублёў (146 долараў), колькі ён заплаціў за квіток. Іх яму не вернуць.