П'яны кіроўца выбіў шкло ў машыне ДАІ і параніў інспектара

Супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі аўтамабіль Opel Omega. Ім падалося, што кіроўца п'яны. Яны адвезлі 32-гадовага мужчыну на асведчанне, аднак ён ад яго адмовіўся.


Калі ж кіроўцу прывезлі на месца затрымання для складання пратаколу, ён стаў весці сябе агрэсіўна. Мужчына выбіў шкло ў дзвярах службовага аўтамабіля Opel Astra. Прычым аскепкамі быў паранены супрацоўнік ДАІ, яго шпіталізавалі.


Як паведамляе партал tut.by, на зламысніка склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку — за кіраванне ў нецвярозым стане. Супраць мужчыны могуць распачаць крымінальную справу.

Фота — bymedia.net