П'яны вясковец спрабаваў узарваць дом былой жонкі
Здарэнне адбылося ў вёсцы Семігосцічы Столінскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 27 красавіка вясковец прыйшоў у дом да сваёй былой жонкі, 50-гадовай аднавяскоўкі. Падчас сваркі ён адкрыў вентыль газавага балону і пачаў падпальваць запалкі. Аднак ўзарваць хату разам з сабой і жанчынай яму не ўдалося.
За пагрозу забойствам праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. 39-гадовы беспрацоўны мужчына ўжо быў раней судзімы. Зараз яму пагражае да паўгода пазбаўлення волі.
Фота — mir24.net