П’яны зваліўся ў катлаван на будоўлі метро (фота)
Мужчына атрымаў шматлікія траўмы і быў уратаваны супрацоўнікамі МНС.
Паведамленне пра тое, што ў катлаван на будоўлі метро “Малінаўка” ў Мінску ўпаў чалавек, паступіла ў МНС ад лекараў станцыі хуткай дапамогі. Нецвярозы 20-гадовы хлопец проста абапёрся на агароджу вакол яміны і не чакаў, што паляціць уніз на 10 метраў, інфармуе TUT.by
Пацярпелы трапіў у лякарню з цэлым наборам пераломаў і тупых траўмаў.

