П’яныя беларускія дальнабойнікі напалі на італьянскіх паліцэйскіх

П’яныя беларускія дальнабойнікі напалі на італьянскіх паліцэйскіх

П’яныя беларускія дальнабойнікі, двое братоў Сяргей і Дзмітрый Ш., напалі на італьянскіх паліцэйскіх. Здарэнне адбылося ў горадзе Караваджа ў правінцыі Бергама. Мужчыны ва ўзросце 29 і 33 гадоў спыніліся на адпачынак, добра падсілкаваліся, ужывалі алкаголь, а пасля заснулі. На наступны дзень у беларусаў узнік канфлікт з дарожнікамі, якія з’явіліся каля фуры. Дальнабойнікі ім з нейкай прычыны пагражалі, а тыя выклікалі паліцыю.

Калі прыехалі паліцэйскія, беларусы напалі на іх. Адзін з афіцэраў атрымаў удар у твар. Праваахоўнікам давялося выклікаць падмацаванне і толькі пасля яго прыбыцця дальнабойнікаў затрымалі. Пазней яны былі асуджаны на 6 месяцаў зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду, інфармуе сайт bergamonews.it.