П’яныя ўкраінскія жаўнеры пераапрануліся афіцэрамі і адабралі ровар
Ва ўкраінскім Кіраваградзе былі затрыманыя двое вайскоўцаў, якія, будучы п'янымі, адабралі ў дзіцяці ровар. Жаўнеры тэрміновай службы прыехалі ў горад, каб павесяліцца. Выпіваць яны пачалі яшчэ ў дарозе, а ў самім Кіраваградзе, наведалі некалькі “забаўляльных устаноў”.
Пры гэтым яны змянілі пагоны, адпаведныя іх званням (радавы і малодшы сяржант), на іншыя — малодшага лейтэнанта і капітана.
На адной з вуліц жаўнеры сустрэлі 11-гадовага хлопчыка, які вяртаўся дахаты на ровары. Адзін з вайскоўцаў адабраў у яго ровар, і, як паведамляецца, "хутка з'ехаў на ім у невядомым напрамку". Злачынцаў затрымалі на наступны дзень.
На іх завялі крымінальную справу па артыкуле "рабаванне", які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
УНІАН