Пярцовы балончык стаў прычынай эвакуацыі вучняў сталічнай школы
Больш за 500 вучняў і настаўнікаў 172-й мінскай школы было эвакуявана з-за распыленага ў будынку пярцовага балончыка. Да медыкаў звярнуліся па дапамогу 17 школьнікаў, у якіх слязіліся вочы ці пяршыла ў горле. Іх абследавалі ў 2-й і 4-й клінічных бальніцах, але нічога сур'ёзнага не знайшлі.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", высветлілася, што віноўнікам інцыдэнта стаў 17-гадовы выпускнік школы. Цяпер міліцыя высвятляе матывы яго хуліганскіх дзеянняў.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", высветлілася, што віноўнікам інцыдэнта стаў 17-гадовы выпускнік школы. Цяпер міліцыя высвятляе матывы яго хуліганскіх дзеянняў.