Пятая частка беларусаў яшчэ не ўсталявала лічыльнікі вады
Каля 20% беларусаў яшчэ не ўсталявалі лічыльнікі вады. Пра гэта паведамляе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Нагадаем, плануецца, што ўсталяванне лічыльнікаў закончыцца да канца года.
Каб выканаць гэты план і прымусіць беларусаў паставіць лічыльнікі вады, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі распрацоўвае "механізмы эканамічнага характару". Пакуль толькі паведамляецца, што грамадзяне, якія не ўсталявалі індывідуальныя прыборы ўліку расходу вады, будуць алачваць яе па сабекошту.
Паводле звестак міністэрства ЖКГ, ужыццё лічыльнікаў дазваляе штогод зніжаць спажыванне вады на 6-7%, паведамляюць "Белорусские новости".