Пяткевіч: Прэзідэнт "не робіць нічога экстраардынарнага для свайго піяру"

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч мяркуе, што перадвыбарную кампанію Аляксандр Лукашэнка не вядзе. Каментуючы для БЕЛТА папрокі ў "большай увазе з боку СМІ да дзейнасці аднаго кандыдата", Пяткевіч растлумачыла, што на гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны. Праца дзейснага кіраўніка дзяржавы заканамерна прыцягвае больш увагі. Як адзначыла Пяткевіч, прэзідэнт "займаецца працоўнымі справамі, як звычайна, не робіць нічога экстраардынарнага для свайго піяру".

Першы намкіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта адзначыла, што "людзям у СМІ трэба паказваць канкрэтныя справы і канкрэтную працу, а не тую гаварыльню, якая мае месца". "З боку большасці альтэрнатыўных кандыдатаў", — палічыла патрэбным канкрэтызаваць гэтую цытату БЕЛТА.