Пётр Марцаў рыхтуе першую беларускую праграму Інтэрнэт-тэлебачання
Яе трансляцыя распачнецца 30 кастрычніка
Вядомы айчынны медыйшчык Пётр Марцаў рыхтуе першую айчынную праграму Інтэрнэт-тэлебачання. Праект стартуе ў жывым эфіры ўжо 30 кастрычніка.
Пётр Марцаў: “Я ніколі не спрабаваў займацца тэлебачаннем і вось вырашыў паспрабаваць. Гэта будзе спроба тэлеперадач у жывым эфіры ў Інтэрнэце. Прыблізны хронаметраж — 30 хвілін. Штотыднёвая перадача аб актуальнай праблематыцы на тыдні. У студыі абавязковы госць — адзін з вядомых людзей у Беларусі ў сферы бізнэсу. Ці не важна, у якой сферы — усё залежыць ад падзеі, якая будзе адбывацца на тыдні”.
Праграма будзе называцца “News-Cafe з Пятром Марцавым”. Менавіта ў мінскай кавярні “News-Cafe” штопятніцу і будуць адбывацца анансаваныя гутаркі. Далучыцца да размовы з уласнымі пытаннямі здолее кожны ахвотнік, які ў гэты час апынецца паблізу.
Тыя ж, хто ў кавярню не патрапіць, аднак мае шырокапалоснае падключэнне да Сеціва, змогуць назіраць за гутаркай у жывым эфіры на сайце www.itv.by альбо пазней у запісу.
На сённяшні дзень, паводле інфармацыі Міністэрства сувязі, гэткую магчымасць маюць каля 500 тысяч карыстальнікаў шырокапалоснага Інтэрнэту. А да канца гэтага года чакаецца павелічэнне іх колькасці да мільёну. Кіраўніца рэсурсу Таццяна Лашук перакананая, што новая праграма прыцягне ўвагу не толькі карыстальнікаў Інтэрнэту, але і аматараў традыцыйных “блакітных экранаў”.
Таццяна Лашук: “Па сутнасці, гэта новая форма медыяспажывання. Чалавек, заходзячы на сайт Інтэрнэт-тэлебачання, можа праглядаць тое, што ён захоча, у які заўгодна час, у якой заўгодна паслядоўнасці — гэткім чынам фармуючы ўласную праграму перадач, а не тую, якую яму навязваюць у эфіры стандартнага, традыцыйнага тэлебачання”.
Аднак самастойным складаннем “уласнай” віртуальнай тэлепраграмы здзівіць можна, бадай, толькі сталую аўдыторыю АНТ ці БТ. Дасведчанага інтэрнаўта на гэтую прынаду не зловіш. Сёння ў краіне існуе цэлы шэраг рэсурсаў, якія прапануюць айчынным юзэрам віртуальныя праекты — найперш рэтрансляцыі расійскіх тэлеканалаў. Станоўча адрозніцца ад канкурэнтаў Пётр Марцаў плануе менавіта ўласна беларускім зместам.
Пётр Марцаў: “Гэта што — няўжо ж арыгінальны беларускі кантэнт у жывым эфіры? Калі пазіраць у будучыню развіцця тэлебачання ў Інтэрнэце, то абсалютна зразумела, што тэхналагічна ўсе гэтыя рэчы даўно правераныя на разнастайных сайтах ды рэсурсах, гэтыя карцінкі ёсць. Але гэта ўсё кампіляваны кантэнт, чужы кантэнт. Вы цудоўна разумееце, што АНТ не займаецца рэтрансляцыяй сваіх праграм — яно папросту выкладвае файлы гэтых праграм ў Інтэрнэце. І калі на сёння казаць, то канкураваць папросту няма з кім. Таму што яшчэ няма арыгінальнага кантэнту на тэрыторыі Беларусі ў Інтэрнэце”.
Зрэшты, першапачаткова праграма мелася быць яшчэ больш арыгінальная. Уласна беларускі кантэнт мусіў падкрэсліць… парашут. Але, як скардзіцца Таццяна Лашук, ад задумы ўсё-ткі давялося адмовіцца: сядзець у кавярні і больш бяспечна, і цяплей.
Таццяна Лашук: “Спачатку мы планавалі запусціць праект з Пятром Марцавым гэткі экстрэмальны — са скачком з парашутам. Планавалася так: запрашаюцца вядомыя бізнэсмэны, акторы, лідэры меркаванняў — і вось менавіта з гэтым чалавекам Пётр сумесна скача з парашутам. Потым мы ідэю крыху трансфармавалі і пастанавілі, што гэта будзе папросту гутарка ў “News-cafe” без экстрыму”.
З парашутам ці без яго — галоўны экстрым усё ж такі не ў гэтым. Цымус у тым, што сёння гатовыя распавесці нам ў жывым эфіры рэдактар калісьці нашумелых газет “Имя” і “БДГ” разам са сваімі гасцямі.
Фота — wisebread.com