Рабаўнік адабраў у жанчыны 2 марозіва, яму пагражае суд

Кашалёк і 2 порцыі марожанага выхапіў з рук у жанчыны 22-гадовы жыхар Баранавічаў. Кашалёк юнак згубіў, уцякаючы, а з марозівам схаваўся на тэрыторыі дзіцячага садка за арэлямі. Там яго і затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле “рабаўніцтва”. Дарэчы, іншы баранавіцкі маладзён улез у кватэру, дзе вёўся рамонт.

У кватэры нічога не было. Каб не сыходзіць з пустымі рукамі, маладзён выдраў ужо не новы ўнітаз. Яго таксама чакае крымінальная справа.