Рабочы лясгаса ратаваў дзяржмаёмасць і атрымаў апёкі (фота)

У лесе ў 5 кіламетрах ад вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна загарэўся 32-гадовы аўтамабіль ЗІЛ-131, які належыць мясцоваму лясгасу. Узгаранне спрабаваў ліквідаваць 58-гадовы вальшчык лесу і атрымаў апёкі 2-3 ступеняў 10% цела. Мужчыну шпіталізавалі ў Рэчыцкую цэнтральную раённую бальніцу.



Як паведамляе прэс-служба МНС, аўтамабіль згарэў і аднаўленню не падлягае. Мяркуецца, што ўзгаранне пачалося з-за кароткага замыкання электраправодкі.



Фота — mchs.gov.by