Радзінай перадалі рэчы, але так і не далі сустрэцца з адвакатам
У маці Наталлі Радзінай прынялі цёплыя рэчы і рэчы першай неабходнасці, якія яна сёння прынесла дачцы ў СІЗА КДБ, але адмовіліся прымаць ежу. Пра гэта жанчына распавяла Еўрарадыё пасля вяртання з КДБ.
Надзея Радзіна: “Прадукты яшчэ нельга – кажуць, толькі пасля трох сутак утрымання, а вось астатнія неабходныя рэчы ўсе перадала”.
Па словах маці, ні яна, ні адвакат пакуль з Наталляй не сустракаліся. Але, кажа, адвакат паабяцала, што будзе дабівацца сустрэчы з Радзінай яшчэ сёння. Праўда, не ўпэўненая, што гэта ёй удасца.