Раман Васілюк – лепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі?

Нападаючы футбольнага клуба “Гомель” і зборнай Беларусі Раман Васілюк можа быць прызнаны лепшым футбалістам 17-га чэмпіянату Беларусі. Падчас апытання, якое праводзіцца на сайце газеты “Прессбол”, 57% наведвальнікаў, а гэта 1834 чалавекі (па стане на 14.30), аддалі свой голас менавіта Васілюку.

Астатнія футбалісты, якія згадваюцца ў спісе галасавання, моцна адсталі. Бруна Мбанангой з мінскага “Дынама” займае другое месца з 10% (313 галасоў), у барысаўчаніна Ігара Стасевіча 9% (301 голас). Агулам у галасаванні на сайце на гэты момант узялі ўдзел 3220 чалавек.