Раман Якаўлеўскі: Прадстаўніцтва АБСЕ больш Беларусі не патрэбнае
Дзейнасць офісу АБСЕ ў Беларусі можа скончыцца ўжо ў першых днях наступнага года. Штогод прадстаўніцтва АБСЕ ў нашай краіне павінна працягваць кантракт з беларускімі уладамі, а цяпер нашы ўлады не зацікаўленыя ў падпісанні чарговай дамовы. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў палітолаг Раман Якаўлеўскі.
Якаўлеўскі: “Беларускі бок не хавае гэтага і лічыць, што патрэба ў гэтым ужо адпала, што мы ўжо цалкам дэмакратычная краіна”.
Як паведамляе “Беларускі партызан”, старшыня мінскага офісу АБСЕ Ханс-Ёхан Шміт у верасні датэрмінова пакідае пасаду кіраўніка місіі. 8 верасня будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ — казахскі дыпламат Жандос Асанаў, які часова ўзначаліць місію.