Рамана Менцюка шукаюць, але пакуль няма ніякіх зрухаў
Міліцыя працягвае пошукі Рамана Менцюка, віноўніка аварыі на 8-м кіламетры шашы Мінск-Мікашэвічы, якая адбылася 2 сакавіка. Гэта ён тараніў "жывы шчыт", які арганізавалі супрацоўнікі ДАІ з аўтамабіляў з людзьмі.
19 сакавіка Менцюк удзельнічаў у Маскве ў шоў Андрэя Малахава і ад таго часу пра яго месцазнаходжанне няма ніякіх звестак. Міліцыя пачала шукаць Рамана Менцюка толькі ў пачатку красавіка, калі ён не з'явіўся на допыт. Нагадаем, у адносінах парушальніка расследуецца крымінальная справа.
Еўрарадыё пацікавілася ходам пошукаў Менцюка. Вось што кажа Аляксандр Шункевіч, прэс-афіцэр УУС Мінаблвыканкама:
"Іх шукаюць, але... Шукаюць пажарныя, шукае міліцыя. Пакуль зрухаў ніякіх няма... Працуюць і з сябрамі, са сваякамі, з усімі працуюць".
Па адной з версій, якая агучвалася ў СМІ, Раман Мянцюк мог паехаць у вясельнае падарожжа.