Раманчук: адзіным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду ад дэмсіл буду я

6 верасня Яраслаў Раманчук заявіў, што будзе адзіным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду. Па меркаванню Раманчука астатнім прэтэндэнтам застанецца толькі далучыцца, паведамляе БелаПАН.

Кандыдат падкрэсліў, што яго каманда мае глыбокія веды, як рабіць рэформы ў краіне. І гэта не лозунгі, а законапраекты і канцэпцыі, гатовыя да рэалізацыі.Акрамя таго, паводле слоў Раманчука, ён дагавораздольны чалавек як з Расіяй, так і з Захадам, у яго няма антаганістычных супярэчнасцяў з дэмакратычнымі сіламі.

Галоўнай задачай Раманчук ставіць данесці да людзей інфармацыю, што ён з'яўляюся тым чалавекам, якога яны чакаюць.

Ён адзначыў, што з чэрвеня прадставіў сваю праграму "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі" больш чым у 25 гарадах краіны.