Раманчук: "Гандлёвыя войны" Беларусі і Расіі будуць працягвацца
Працяг "гандлёвых войнаў" Беларусі і Расіі прагназуе эканаміст Яраслаў Раманчук. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. "Безумоўна, будзе расследаванне наконт дэмпінгавых паставак беларускім бокам аграрнай тэхнікі ў Расію. Наколькі мне вядома, Расія вярнула нам чатыры тысячы трактароў, бо яны былі дрэннай якасці. І гэтыя трактары былі адпраўлены ў Туркменістан", — сказаў Раманчук.
Таксама, паводле яго слоў, будзе працягвацца "перманентны нафтагазавы канфлікт". "З бюджэту знікла 8 трлн. рублёў кампенсацыі на перапрацоўку нафты, што робіць бессэнсоўнай перапрацоўку нафты ў Беларусі. Такім чынам, можна меркаваць аб скарачэнні перапрацоўкі нафты на нашых камбінатах", — заявіў эканаміст.
На яго думку, узнікнуць пытанні і наконт працы "Белтрансгаза" і "параўнальна дробныя пытанні накшталт доступу на расійскі рынак беларускага мяса, малака", паведамляе БелаПАН